The Legend of Zelda: Ocarina of Time

The Legend of Zelda: Ocarina of Time
Распрацоўшчыкі Nintendo Entertainment Analysis and Development[d] і Nintendo[1]
Выдавец Nintendo
Частка серыі The Legend of Zelda[d]
Даты выпуску 21 лістапада 1998, 23 лістапада 1998, 11 снежня 1998, 18 снежня 1998, 28 лістапада 2002, 18 лютага 2003, 3 мая 2003, лістапад 2003, 23 лютага 2007, 26 лютага 2007, 27 лютага 2007 і 21 лістапада 1998
Жанр прыгодніцкі экшан[1]
Стваральнікі
Прадзюсар
Геймдызайнеры Эйдзі Аонума[d], Сігэру Міямота[d] і Yoshiaki Koizumi[d]
Кампазітар
  • Кодзі Кандо[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Nintendo 64[d], Nintendo GameCube[2], Wii[d], Virtual Console[d], Nintendo 3DS, iQue Player[d] і Wii U
Гульнявы рухавік Мадыфікаваны рухавік Super Mario 64
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіты гульнявы картрыдж, Nintendo GameCube Disc[d], Virtual Console[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне геймпад
Афіцыйны сайт (англ.)
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

The Legend of Zelda: Ocarina of Time (яп.: ゼルダ の 伝説 時 の オカリナ Дзэруда но Дэнсэцу Токі но акарына) — фэнтэзійная відэагульня, распрацаваная і выдадзеная Nintendo для гульнявой кансолі Nintendo 64 як чарговая частка папулярнай серыі The Legend of Zelda. За ёй сладам выйшаў сіквел The Legend of Zelda: Majora’s Mask.

Ocarina of Time — пятая па ліку гульня серыі, аднак, паводле храналогіі апісаных падзей, яна з’яўляецца прыквелам да чатырох гульняў, якія выйшлі раней.

Дзеянне гульні разгортваецца ў каралеўстве Хайрул. Галоўны герой гульні Лінк адпраўляецца ў падарожжа, каб спыніць Ганондорфа (Ganondorf) (галоўнага ворага прынцэсы Зэльдэн і асноўнага антаганіста гульняў серыі, у першых гульнях ён зваўся Ganon). Ганондорф, у спробе захапіць Хайрул, імкнецца займець рэліквію, вядомую як Трыфорс (Triforce), які здольны выконваць жаданні таго, хто ім валодае. Каб спыніць яго, Лінк падарожнічае ў часе з дапамогай музычнага інструмента, Акарыны Часу (The Ocarina of Time).

Гульня Ocarina of Time атрымала шырокае прызнанне крытыкаў і мела вялікі камерцыйны поспех. Было прададзена больш за 7,6 мільёнаў копій, гульня была прызнана самай прадаванай гульнёй 1998 году (нягледзячы на тое, што паступіла ў продаж толькі ў лістападзе). Ocarina of Time атрымала найлепшыя ацэнкі ад шматлікіх гульнявых выданняў і паднялася на найвышэйшыя месцы ў рэйтынгах. У пачатку 2006 яна была названа выданнем Nintendo Power «лепшай гульнёй, выпушчанай для кансолі Nintendo». Часопіс Edge змясціў гульню на першае месца ў дзясятцы «Лепшых гульняў усіх часоў» [3].

  1. а б Nintendo64EVER
  2. redump.org
  3. BBS News: stm Zelda game named 'greatest ever'(недаступная спасылка).

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy